17 жніўня ў в. Новая Мыш адбыўся Рэспубліканскі фестываль дзіцячай кнігі “Роднай Мышанкі абшары”, у якім прыняў удзел народны тэатр “На Мышанцы”.

Урывак з інсцэніроўкі балады Я.Чачота “Мышанка” стаў пралогам гэтата свята. А падзякі  ГА“ Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уручаныя рэжысёру тэатра Станіславу Пшэўлоцкаму, сталі добрай адзнакай творчай дзейнасці калектыва.