


Тэатральны калектыў “На Мышанцы” быў створаны ў 1996 годзе з мэтай арганізацыі вольнага часу працаўнікоў і навучэнцаў і іх эстэтычнага выхавання. За час існавання аб’яднання ў яго скарбонцы назапашана шмат творчых работ, якія фарміруюць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічаюць выхаванню духоўнасці, маральнай чысціні чалавечых характараў, з’яўляюцца дзейсным сродкам прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод моладзі. Удзельнікі калектыву – навучэнцы, педагагічныя работнікі і ветэраны працы каледжу ─ творчыя, натхнёныя і вельмі цікавыя людзі, для якіх тэатр − тая прастора, дзе адбываецца вышэйшы ўзлёт чалавечага перажывання, што вядзе да духоўнага пад’ёму, да ачышчэння. Яны падтрымліваюць ва ўсіх пошуках, ва ўзыходжанні да сапраўднага мастацтва сваіх кіраўнікоў і заснавальнікаў тэатра − рэжысёра Станіслава Пшэўлоцкага і мастака-пастаноўшчыка Дар’ю Патапаву, якія ўвесь творчы патэнцыял накіроўваюць на пастаноўку высокаідэйных спектакляў, удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, пошук інавацыйных тэатральных накірункаў. І гэта не застаецца незаўважаным, дае чакаемы вынік. Свае напрацоўкі калектыў з задавальненнем прадстаўляе на самых розных раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах, фестывалях, конкурсах, кірмашах, выставах, аб чым красамоўна сведчаць шматлікія граматы, дыпломы і лісты падзякі. Усё гэта выклікае жывы інтарэс у гледачоў, знаходзіць водгук у сродках масавай інфармацыі і з’яўляецца дзейсным сродкам у прафарыентацыйнай рабоце сярод моладзі. І ўсё ж, самай прыарытэтнай дзейнасцю, і гэта галоўнае, быў і застаецца ўдзел калектыву ў выхаваўчым працэсе ўстановы адукацыі “Навамышскі дзяржаўны аграрны каледж”.
Народный ТЕАТР
Театр на Мышанке
Рэпертуар ТЭАТРА
-  
 Балада пра каханне  -  
 1 Апреля  -  
 Дзяды  -  
 Ехала - упала  
-  
 Збянтэжаны Саука  -  
 Микитау Лапаць  -  
 Апокрыф  -  
 Как предупредить инфаркт?  
-  
 Мышанка  -  
 То не ветер ветку клонит...  -  
 Збянтэжаны Саука  -  
 Свитязь