21 мая ў г.Бяроза народны тэатр “На Мышанцы” прыняў удзел  у заключным канцэрце абласнога агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Таланты Брестчины – 2024”. Распачынаўся галаканцэрт інсцэніроўкай па творах М.Багдановіча “Страцім-лебедзь”, за якую  ў намінацыі “Тэатральны жанр. Тэатральны калектыў” тэатр атрымаў дыплом 1ступені.