Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра наш тэатральны калектыў «На Мышанцы» прыняў удзел у VIII Міжнародным фестывалі-форуме тэатральнага мастацтва "Teatron-Line - 2022" (г. Мінск), прадставіўшы на ім спектакль "Ехала, упала ..." па п'есе Б. Сачанка. 27 сакавіка адбылося ўрачыстае закрыццё фестывалю, на якім рэжысёру тэатра Станіславу Пшэўлоцкаму ўручылі дыплом удзельніка фестывалю, дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі "Музычнае рашэнне спектакля", дыплом II ступені ў намінацыі «Акцёрскі ансамбль» і падзяку С.С. Пшэўлоцкаму за асабісты ўклад у культурнае, маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
View the embedded image gallery online at:
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/32-teatr/285-viii-mizhnarodny-festyval-forum-teatralnaga-mastatstva-teatron-line-2022#sigProIdd505cd28f0
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/32-teatr/285-viii-mizhnarodny-festyval-forum-teatralnaga-mastatstva-teatron-line-2022#sigProIdd505cd28f0