«Восень у Завоссі»

16.10.2021г. на радзіме знакамітага паэта Адама Міцкевіча адбыўся рэспубліканскі літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

На галоўнай пляцоўцы свята с кампазіцыяй “Ёсць у мяне зямля…” выступілі і ўдзельнікі народнага тэатра “На Мышанцы”. Таксама у выкананні рэжысёра тэатра Станіслава Пшэўлоцкага прагучала балада Я.Чачота “Мышанка”.