4 красавіка ў актавай зале каледжа адбылося пазакласнае мерапрыемства «Кружыцца ў вальсе Зямля», прысвечанае Міжнароднаму дню паэзіі, у якім прынялі ўдзел навучэнцы і супрацоўнікі нашай навучальнай установы.
У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з творчасцю паэтаў-землякоў, якія працуюць у каледжы, дакрануліся да цудоўнага паэтычнага стылю мастацкай літаратуры, змаглі адчуць меладычнасць паэтычнай мовы на рускай, беларускай, англійскай мовах і паспрабаваць сябе ў ролі выканаўцаў паэтычных твораў розных аўтараў. Завяршылася сустрэча літаратурна-музычнай кампазіцыяй народнага тэатра «На Мышанцы» «Кружыцца ў вальсе Зямля» па творах А. Бачылы.
Навучыцца стаць паэтам немагчыма,
Бо паэзія ─ чароўны стан душы!
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/851-kruzhytstsa-valse-zyamlya#sigProId9059ac2eae