12 кастрычніка у бібліятэцы каледжа адбылося падарожжа ў чароўную краіну “Мудрасць стагоддзяў, ці рэцэпты шчасця”, прысвечаную Году міра і стваральнай працы.
Людзі, лепш сказаць, асобы, пра якіх ішла гаворка, былі не толькі асветнікамі, пісьменнікамі, але, у першую чаргу, звычайнымі, зямнымі людзьмі, якія змаглі пакінуць пасля сябе яркі, незабыўны след сваімі поглядамі на жыццё, справамі, учынкамі. Прагучалі кароценькія, на першы погляд, эпізоды-ўспаміны з іх біяграфій, якія не могуць пакінуць нас раўнадушнымі сваёй мудрасцю жыццёвай, неардынарнасцю, павучальнасцю, цеплынёй пачуццяў.
З яўным задавальненнем удзельнічалі навучэнцы і ў гульні “Разгадайка”: перыфраза― прыгожа і незвычайна пра жыццё чалавека, прыгажосць прыроды, пра будні і святы роднага каледжа.
А каб дастойна завяршыць сустрэчу, прадоўжыць размову пра “разумнае, добрае, вечнае…”, арганізатары сустрэчы (бібліятэкары каледжа) прапанавалі прысутным выказаць кожнаму свае погляды на такое важнае і няпростае пытанне “А што ж яно такое, шчасце?”.
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/645-shchastse-josts#sigProId44ef74f3f5