28 снежня ў бібліятэцы каледжа адбылася сустрэча каля кніжнай выставы, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Супрацоўнікі бібліятэкі паспрабавалі правесці сустрэчу так, каб яна стала сапраўднай Хвілінкай Славы Песнярам.
У размове-дыялогу прагучалі сапраўдныя “Ахвярынкі мудрасці ад Вялікіх” ад патрыятычна-ўлюбёных, аптымістычна-сцвярджальных:
* “… у якіх бы цяжкіх ўмовах ні жыў беларус, ён застанецца мужным, смелым чалавекам, чалавекам моцнай волі, палымянага імкнення да новага лепшага жыцця” (Я. Колас);
*“ А як пасееш, так пажнеш / Такі мець будзеш умалот” (Я. Купала);
*“Не прасі, не спадзявайся / Ты на дапамогу / Сам з нягодамі змагайся / Сам прабі дарогу” (Я. Колас),
да жартоўна-павучальных: *“Вучыся, нябожа, навука паможа” (Я.Купала) ,
* Калі ідзе навука туга / Паможа бацькава папруга” (Я.Колас);
Выстава “У будучыню з мудрымі наказамі, ці песня, напісаная на зямлі” была дапоўнены “Вяноком славы” ‒ цудоўным тварэннем рук ўдзельнікаў кружка “Творчая гасціная”. Ён (“Вянок…”) стаў сапраўдным сімвалам Нязгаснай Любові і Пашаны да Песняроў.
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/470-nyadzelya-pesnyaro#sigProIdd9f46a3762