24.09.2022 ў музеі-сядзібе Адама Міцкевіча ў Баранавіцкім раёне было надзвычай шматлюдна: тут прайшоў маштабны літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі», які сабраў усіх, чыё сэрца належыць літаратуры, гісторыі, музыцы і любові да роднай мовы.
Фестываль ладзіцца ўжо не ўпершыню. Яго арганізатарамі традыцыйна выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, філіялам якога з’яўляецца музей-сядзіба Міцкевіча, Баранавіцкі райвыканкам і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Гасцей свята чакала насычаная праграма, разлічаная на розны густ і ўзрост: займальныя лекцыі, выступленне Народнага тэатра "На Мышанцы", цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні і майстар-класы.
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/387-mashtabny-festyval-vosen-u-zavossi-adby-sya-baranavitskim-rajone#sigProId02c9b495f3