13 красавіка 2023 года ў бібліятэцы каледжа сярод дзяўчынак групы 294 прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Я ведаю Беларусь”.

 Мэта мерапрыемства – узбагачэнне вопыту зносін на беларускай мове, пашырэнне ведаў пра Беларусь. Гульня складалася с 7 тураў па 8 пытанняў. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пастаўленныя пытанні, дзяліліся ведамі па гісторыі, культуры, геаграфіі Рэспублікі Беларусь.

 Гульня прайшла ў сяброўскай атмасферы. У канцы мерапрыемства навучэнцы праглядзелі відэаролік “Современная Беларусь – какая она?”.