27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, на сцэне  Навамышскага каледжа адбылася прэм’ера. У гэты знамянальны дзень народны тэатр  “На Мышанцы” прадставіў сваім гледачам  спектакль “Осторожно ─ глубина!” па аднайменнай п’есе Г. Лукашавай. У ім былі заняты прадстаўнікі трох пакаленняў нашай навучальнай установы, а галоўныя ролі спектакля выканалі: навучэнка Аліна Мароз, выкладчыца Алена Віктараўна Жанкевіч і ветэран каледжа Наталья Сцяпанаўна Загляда. А 28 сакавіка паказам гэтага ж спектакля перад абласной камісіяй тэатр “На Мышанцы” ў чарговы раз з гонарам пацвердзіў сваё званне “народны”.