Ужо больш за 40 гадоў няма з намі аднаго з самых вядомых пісьменнікаў-гісторыкаў, паэта-лірыка, сапраўднага рамантыка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Менавіта аб гэтым і ішла размова на сустрэчы бібліятэкараў з навучэнцамі 307 групы, што наведалі выставу-прэзентацыю, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння пісіменніка.
Арганізатары сустрэчы стараліся данесці да свядомасці юнакоў малавядомыя звесткі пра адметныя рысы характару Уладзіміра Сяменавіча, пра яго талент чалавека і пісьменніка, пра душэўную шчодрасць, незвычайную дабрыню і любоў да ўсяго існага на зямлі. Напомнілі, у памяць аб кім 22 сакавіка ён усё жыццё запальваў свечку, аб чым тройчы гутарыў з вядомым тэлепатам В. Месінгам, які так высока ацаніў яго чалавечыя і творчыя якасці, яшчэ пры жыцці назваўшы Уладзіміра Сяменавіча “ ГЕНІЕМ”.
http://novgpl.brest.by/index.php/ru/novosti/1322-mizh-nas-zhyve-genij-v-mesing#sigProId0e1ed7480f

