28 кастрычніка 1939 года адбылася знамянальная для беларусаў падзея: у Беластоку была прынята Дэкларацыя пра ўваход Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Да гэтай памятнай  даты і была прымеркавана чарговая (29 кастрычніка) сустрэча   з навучэнцамі ў інтэрнаце каледжа. Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю, звярнуліся да малавядомых эпізодаў з жыцця двух знакамітых беларускіх паэтаў: Максіма  Танка (Яўгена Іванавіча Скурко), актыўнага змагара за вызваленне Заходняй Беларусі з-пад ўлады панскай Польшчы і Уладзіміра Дубоўкі, чалавека незвычайнай сілы волі. Эпізодаў, якія не могуць пакінуць раўнадушнымі, прымушаюць думаць, разважаць, набірацца жыццёвага вопыту.

Выклікала цікавасць і  даволі складанае спаборніцтва “Перыфраза ─ каралева мудрасці” ─ моўныя загадкі з твораў М. Танка і  Ул. Дубоўкі, падабраныя, зноў жа, з мэтай выхавання духоўнай чысціні, густу, логікі, знаходлівасці.