Сонечныя словы!!!

      7 верасня  ў эфір ліцэйскага радыё выйшла чарговая перадача «Сонечныя словы», прысвечаная Году народнага адзінства  і Дню беларускага пісьменства.

Увазе слухачоў былі прадстаўлены моўныя знаходкі, тэматычная падборка якіх не толькі дэманстравала лексічнае багацце беларускай мовы, мелодыку роднага слова, але сцвярджала неабвержаную ісціну: нам наабходна вучыцца з павагай адносіцца не толькі да іншых народаў, іх культур, а любіць, шанаваць, берагчы  і сваё, роднае ― лёсам дадзенае.

 

 

 

Як цуд чужы вачэй не цешыў,
Душа шаптала мне сама:
Ёсць край цяплейшы, багацейшы,
Але раднейшага няма!


Г. Бураўкін