Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 85-гадовага юбілею Б. Сачанкі і ў рамках профарыентацыйнай работы ліцэя, удзельнікі народнага тэатра “На Мышацы” выступілі са спектаклем “Ехала―упала…” перад навучэнцамі школ і жыхарамі аг. Мірны і Жамчужны. Удзячнымі гледачамі спектакля сталі навучэнцы Брэсцкага абласнога вучылішча кадэтаў і вучні Палонкаўскай сярэдняй школы.

Па даўняй традыцыі нашы тэатралы ўсклалі кветкі і запалілі лампады памяці каля помнікаў ахварам ваеннага ліхалецця.