18 чэрвеня у аграгарадку Русіно адбылося раённае свята фальклёру “Напевы зямлі маёй” . Прыгожай экспазіцыяй творчай дзеі на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы мерапрыемства стала выступленне ўдзельнікаў народнага тэатра “На Мышанцы”. Дарэчы, ў інсцэніроўцы “Апокрыф”, прадстаўленай нашымі тэатраламі, амаль цалкам абнавіўся склад акцёраў – навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя.