Печать
Новости КОЛЛЕДЖА
Просмотров: 22

4 верасня навучэнцы 304 групы прынялі ўдзел у “Конкурсе карыфеяў “Мілагучнасцю сэрца чарую”, што адбыўся ў бібліятэцы каледжа. Мерапрыемства было прысвечана знакавай даце – Дню беларускай пісьменнасці. Без патэтыкі адзначым, што намінацыі конкурсу – “Словам адным назаві”, “Знаходлівасць – прыкмета мудрасці”, “Літаратуразнаўцы” – патрабавалі ад ўдзельнікаў знаходлівасці, красамоўства і, канечне, ведаў. Дух спаборніцтва дапамог камандам выйсці ў фінал з дастойнымі вынікамі: “Карыфеі” – 40 балаў, “Разумнікі” – 39, “Эрудыты” – 36 балаў.

З сапраўдным задавальненнем быў сустрэты ўжо знаёмы, любімы міні-конкурс “Слоўца адгадай – цукерку атрымай” і жартоўная латарэя “Жадаем вам!”.